Беларуская Служба

Паляка прыгаварылі да 13 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны

16.04.2026 18:00
У расійскай прапагандзе Польшчу рэгулярна абвінавачваюць ва ўдзеле ў вайне.
АдэсаPAP/EPA/IGOR MASLOV

Расійскі суд, створаны на акупаванай усходняй Украіне, прыгаварыў 47-гадовага паляка да 13 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны, паведаміла ў чацвер агенцтва AFP са спасылкай на Генеральную пракуратуру Расіі.

Як паведамляе AFP, 47-гадовы мужчына быў захоплены ў лістападзе 2024 года і абвінавачаны ў «найміцкай службе» на баку Украіны.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што паляк, родам з Мысловіц, быў асуджаны Вярхоўным судом Луганскай Народнай Рэспублікі і будзе адбываць пакаранне ў калоніі строгага рэжыму.

У расійскай прапагандзе Польшчу рэгулярна абвінавачваюць ва ўдзеле ў вайне, у тым ліку ў адпраўцы наймітаў ваяваць на баку Украіны. У 2023 годзе на ўсходзе Украіны расійскія войскі захапілі паляка і зняволілі яго ў расійскай калоніі, дзе ён памёр у выніку катаванняў. Паводле звестак «Gazeta Wyborcza», паляка арыштавалі ў акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці за «супрацьдзеянне спецыяльнай ваеннай аперацыі».

ав