Нягледзячы на выразнае зніжэнне цэн на паліва, урад Польшчы пакуль не плануе згортваць праграму па рэгуляванні цэн. Міністр энергетыкі Мілаш Матыка заявіў, што механізм будзе дзейнічаць як мінімум да травеньскіх святаў, а далейшае рашэнне залежыць ад сітуацыі на сусветным рынку нафты.
— Зніжэнне сусветных цэнаў на нафту да ўзроўню, які быў на пачатку гэтага крызісу, стане тым момантам, калі можна будзе разглядаць згортванне механізму. Сёння гэтая цана ўсё яшчэ занадта высокая, — заявіў міністр.
На выходных максімальная цана бензіну ў Польшчы складзе 6,03 злотых (каля 1,45 еўра), а дызельнага паліва — 7,57 злотых (каля 1,82 еўра). Гэта самыя нізкія цэны паліва ад пачатку рэгулявання.
iar/эж