Беларуская Служба

Палякі больш гатовыя дапамагаць мігрантам – апытанне

20.04.2026 13:15
Вынікі апытання «Гуманітарны барометр» сведчаць пра заангажаванне польскага грамадства ў гуманітарную дапамогу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі больш гатовыя падтрымліваць мігрантаў, чым год таму, пра гэта сведчаць вынікі апытання «Гуманітарны барометр», праведзенага арганізацыяй «Лекары без межаў». Паводле яго, часцей дапамогу прапануюць мужчыны і пажылыя людзі.

Шмат апытаных гатовыя падтрымліваць людзей, якія пацярпелі ад узброеных канфліктаў. Скарачаецца колькасць тых, хто лічыць, што гуманітарнай дапамогі заслугоўваюць у першую чаргу палякі, падсумоўвае кіраўнічка арганізацыі «Лекары без межаў» у Польшчы Драгінія Надаждзін.

— Ажно 85 % апытаных заявілі, што цягам апошніх 12 месяцаў, як мінімум, раз прынялі ўдзел у нейкай форме гуманітарнай дапамогі. Гэта вельмі станоўчы вынік, які сведчыць пра вялікае заангажаванне польскага грамадства, — заявіла экспертка.

Асобны раздзел апытання быў прысвечаны ўспрыманню гуманітарнага крызісу ў Сектары Газа. Амаль траціна рэспандэнтаў прызналіся, што не чулі пра яго ў мінулым годзе.

IAR/аз