Палякі больш гатовыя падтрымліваць мігрантаў, чым год таму, пра гэта сведчаць вынікі апытання «Гуманітарны барометр», праведзенага арганізацыяй «Лекары без межаў». Паводле яго, часцей дапамогу прапануюць мужчыны і пажылыя людзі.
Шмат апытаных гатовыя падтрымліваць людзей, якія пацярпелі ад узброеных канфліктаў. Скарачаецца колькасць тых, хто лічыць, што гуманітарнай дапамогі заслугоўваюць у першую чаргу палякі, падсумоўвае кіраўнічка арганізацыі «Лекары без межаў» у Польшчы Драгінія Надаждзін.
— Ажно 85 % апытаных заявілі, што цягам апошніх 12 месяцаў, як мінімум, раз прынялі ўдзел у нейкай форме гуманітарнай дапамогі. Гэта вельмі станоўчы вынік, які сведчыць пра вялікае заангажаванне польскага грамадства, — заявіла экспертка.
Асобны раздзел апытання быў прысвечаны ўспрыманню гуманітарнага крызісу ў Сектары Газа. Амаль траціна рэспандэнтаў прызналіся, што не чулі пра яго ў мінулым годзе.
IAR/аз