Новае апытанне, у якім палякі ацанілі прэзідэнтуру Караля Наўроцкага, выяўляе відавочны падзел сярод палякаў. 49,5% ацэньваюць яго негатыўна, а 47% – станоўча.
Апытанне праведзенае для Wirtualna Polska. Як адзначае партал, палітычныя перавагі рэспандэнтаў з'яўляюцца ключавымі ў ацэнцы. Першапачатковыя высновы сведчаць аб тым, што праца прэзідэнта падзяляе палякаў. 47% рэспандэнтаў ацанілі яго прэзідэнтуру станоўча, а 49,5% — негатыўна.
Аналіз вынікаў праз прызму партыйнай прыналежнасці выяўляе велізарную палярызацыю грамадства, ацаніла WP.
Сярод выбаршчыкаў кіруючай кааліцыі 97% ацанілі працу Караля Наўроцкага негатыўна. 3% выбаршчыкаў кіруючай кааліцыі ацанілі прэзідэнтуру «хутчэй станоўча», прычым ніхто не выказаў выразна станоўчай ацэнкі.
Тым часам сярод выбаршчыкаў апазіцыі — «Права і справядлівасці» (PiS), абедзвюх Канфедэрацый і «Razem» — прэзідэнт атрымаў 80% станоўчых ацэнак. У гэтай групе 16% далі адмоўныя ацэнкі.
Як адзначаецца на сайце, прэзідэнт Наўроцкі таксама можа разлічваць на давер выбаршчыкаў з абедзвюх Канфедэрацый — 71% рэспандэнтаў далі яму станоўчыя ацэнкі, і ніхто не абраў «адназначна адмоўную» ацэнку.
ав