У Апольскім ваяводстве (паўднёвы захад Польшчы) жыхары Ключбарскага павета чуюць сігналы трывогі — аднак гаворка ідзе пра вучэнні. Урадавы цэнтр бяспекі Польшчы (RCB) накіраваў мясцоваму насельніцтве паведамленне з заклікам захоўваць спакой.
— Увага! Сёння і заўтра з 09:00 да 15:00 на тэрыторыі Ключбарскага павета адбудзецца тэставанне сістэмы экстраннага апавяшчэння з выкарыстаннем сірэн. Захоўвайце спакой, — гаворыцца ў паведамленні, якое атрымалі жыхары і госці рэгіёна.
Як падкрэсліваюць ва Урадавым цэнтры бяспекі, гэта планавае тэставанне, якое рэгулярна праводзіцца ў розных частках краіны і не звязана з рэальнай пагрозай. Падобныя апавяшчэнні нядаўна атрымлівалі і жыхары Малапольскага ваяводства.
Улады заклікаюць не панікаваць, не эвакуявацца і не звяртацца да экстранных службаў без асобнага сігналу пра небяспеку. Таксама рэкамендуецца папярэдзіць родных, асабліва дзяцей і пажылых людзей, што гук сірэн мае вучэбны характар.
iar/эж