Беларуская Служба

У Апольскім ваяводстве працуюць сірэны экстраннага апавяшчэння 

27.04.2026 13:02
Як падкрэсліваюць ва Урадавым цэнтры бяспекі, гэта планавае тэставанне, якое рэгулярна праводзяцца ў розных частках краіны і не звязаныя з рэальнай пагрозай. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Oto Zapletal/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Апольскім ваяводстве (паўднёвы захад Польшчы) жыхары Ключбарскага павета чуюць сігналы трывогі — аднак гаворка ідзе пра вучэнні. Урадавы цэнтр бяспекі Польшчы (RCB) накіраваў мясцоваму насельніцтве паведамленне з заклікам захоўваць спакой.

— Увага! Сёння і заўтра з 09:00 да 15:00 на тэрыторыі Ключбарскага павета адбудзецца тэставанне сістэмы экстраннага апавяшчэння з выкарыстаннем сірэн. Захоўвайце спакой, — гаворыцца ў паведамленні, якое атрымалі жыхары і госці рэгіёна.

Як падкрэсліваюць ва Урадавым цэнтры бяспекі, гэта планавае тэставанне, якое рэгулярна праводзіцца ў розных частках краіны і не звязана з рэальнай пагрозай. Падобныя апавяшчэнні нядаўна атрымлівалі і жыхары Малапольскага ваяводства.

Улады заклікаюць не панікаваць, не эвакуявацца і не звяртацца да экстранных службаў без асобнага сігналу пра небяспеку. Таксама рэкамендуецца папярэдзіць родных, асабліва дзяцей і пажылых людзей, што гук сірэн мае вучэбны характар.

iar/эж