Беларуская Служба

Прэзідэнт Наўроцкі Пачобуту: Запрашаю вас атрымаць Ордэн Белага Арла

28.04.2026 17:03
Прэзідэнт Польшчы абвясціў аб узнагароджанні Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла 11 лістапада мінулага года.
Караль НаўроцкіPAP/Marcin Obara

— Анджэй Пачобут быў вызвалены. Чалавек, які даказаў, наколькі моцная польскасць, які заплаціў за гэта высокую цану, — сказаў прэзідэнт Караль Наўроцкі. Ён запрасіў журналіста атрымаць Ордэн Белага Арла.

— Анджэй Пачобут ужо знаходзіцца ў Рэспубліцы Польшча, вызвалены рэжымам Лукашэнкі. Чалавек, які даказаў, наколькі моцная польскасць і адданасць каштоўнасцям. Ён заплаціў за гэта высокую цану ў суровай турме, — сказаў прэзідэнт Караль Наўроцкі .

— Запрашаю спадара Анджэя Пачобута ў Прэзідэнцкі палац пасля працэсу адаптацыі, каб атрымаць найважнейшую польскую ўзнагароду, — дадаў прэзідэнт.

Ён таксама нагадаў, што «працэс вызвалення быў вельмі доўгім».

— Гэта было падмацавана маёй размовай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам — я папрасіў прэзідэнта ЗША не забываць пра паляка, які знаходзіцца ў беларускае турме, і ўздымаць гэтае пытанне, — адзначыў ён.

Прэзідэнт Польшчы абвясціў аб узнагароджанні Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла 11 лістапада мінулага года.

ав