Беларуская Служба

Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм

29.04.2026 10:48
Цяпер вызвалены журналіст знаходзіцца пад наглядам польскіх лекараў. 
Анджэй і Аксана Пачобутыфота: Аксана Пачобут

Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм (ніжнюю палату парламента), пра гэта неафіцыйна даведалася Польскае радыё. Сейм хоча выказаць яму падзяку за працу.

Першая магчымая дата, як паведаміў прадстаўнік прэзідыума Сейма, — наступная сесія. Таксама разглядаецца магчымасць арганізацыі спецыяльнай цырымоніі раней. Падрабязнасці будуць узгоднены паміж членамі прэзідыума і прадстаўнікамі парламенцкіх фракцый.

Анджэй Пачобут, вызвалены з беларускай турмы, знаходзіцца пад наглядам польскіх лекараў. Польскі актывіст і журналіст утрымліваўся рэжымам у цяжкіх умовах. Фотаздымкі, зробленыя пасля яго вызвалення, паказваюць Анджэя Пачобута вельмі схуднелым і знясіленым.

Раніцай жонка Анджэя Пачобута Аксана апублікавала іх супольны здымак у шпітальнай палаце.

ав