Беларуская Служба

Узровень вады ў польскіх рэках цяпер як напрыканцы лета

05.05.2026 18:09
Ужо 74% гідралагічных станцый у краіне фіксуюць нізкі ўзровень вады. Яшчэ 25% рэк маюць сярэдні ўзровень, і толькі 1% — высокі.
a
ВіслaPhoto:krzysztofniewolny/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сітуацыя з узроўнем вады ў польскіх рэках становіцца ўсё больш трывожнай. Паводле Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы, ужо 74% гідралагічных станцый у краіне фіксуюць нізкі ўзровень вады. Яшчэ 25% рэк маюць сярэдні ўзровень, і толькі 1% — высокі.

Экагідролаг Себасцьян Шклярэк адзначыў, што такія паказчыкі звычайна назіраюцца напрыканцы лета, але не ў пачатку вясны.

— Калі ўжо цяпер рэкі настолькі сухія, а ў наступныя месяцы тэмпература будзе расці, трэба сур’ёзна непакоіцца за гэты сезон.

Паводле навукоўца, праблема засухі ў Польшчы паглыбляецца ўжо некалькі гадоў запар. Нават чаканыя дажджы і навальніцы не змогуць істотна змяніць сітуацыю, бо вада не паспявае ўбірацца ў глебу. Эксперты заклікаюць актыўна ўкараняць сістэмы назапашвання дажджавой вады.

iar/эж