Раённы суд у Чэнстахове прыгаварыў айчыма 8-гадовага Камілека да 25 гадоў пазбаўлення волі. Гэта сукупны прысуд за шматгадовае фізічныя і псіхалагічныя катаваннеі дзіцяці, якія прывялі да смерці хлопчыка.
Маці асуджана на 16 гадоў пазбаўлення волі за садзейнічанне ў катаваннях.
Абвінавачаныя ў судзе не з'явіліся.
Айчым дзіцяці, Давід Б., рэгулярна здзекваўся з шасцярых дзяцей сваёй жонкі.
Згодна з абвінаваўчым заключэннем, мужчына некалькі гадоў фізічна і псіхалагічна катаваў Каміля і яго брата Фабіяна, кідаючы прадметы ў дзяцей, а таксама імі — і, сярод іншага, прыпальваючы іх цыгарэтамі.
28 сакавіка 2023 года адбыліся трагічныя падзеі, калі 29-гадовы мужчына абліў Каміля кіпенем у душавой кабіне, збіў яго і кінуў на гарачую вугальную пліту.
На працягу 120 гадзін дзіцяці не аказвалі спецыялізаванай дапамогі, яго лячылі дома аптэчнымі мазямі.
Праз некалькі дзён пасля паведамлення ад біялагічнага бацькі хлопчык быў шпіталізаваны. Камілек знаходзіўся ў цяжкім стане, у яго былі апёкі чвэрці цела. Дзіця памерла праз 35 дзён.
Маці Камілека была абвінавачана ў саўдзеле ў забойстве і нерэагаванні на шкоду, нанесеную дзецям, а дзядзьку і цётцы, якія жылі ў адной кватэры, было прадʼяўлена абвінавачанне ў неаказанні дапамогі.
Пасля смерці дзіцяці ўрад прыняў правілы абароны непаўналетніх ад насілля. У грамадстве закон атрымаў назоў «lex-Kamilek».
IAR/яс