Беларуская Служба

Сёння Сусветны дзень інфармавання аб раку яечнікаў

08.05.2026 12:41
Рак яечнікаў вельмі часта дыягнастуецца толькі на запушчанай стадыі.
Ілюстрацыйны малюнакfot. mi_viri/stock.adobe.com

У Сусветны дзень інфармавання аб раку яечнікаў лекары клінічнай бальніцы ў Беластоку арганізуюць велапрабег і пікнік. Медыкі заахвочваюць да прафілактычных абследаванняў.

Рак яечнікаў вельмі часта дыягнастуецца толькі на запушчанай стадыі.

— Гэта часткова звязана з адсутнасцю адназначных сімптомаў, – кажа прафесар Павел Кнап, каардынатар Універсітэцкага анкалагічнага цэнтра ў Беластоку і арганізатар мерапрыемства. — Гэта вельмі не спецыфічныя сімптомы — павелічэнне акружнасці жывата. Змены пачынаюцца ў страўнікава-кішачным тракце. Да сімптомаў таксама адносіцца адрыжка. Насамрэч, хвароба выклікае сімптомы ў страўнікава-кішачным тракце, бо пачынае павялічвацца ўнутрыбрушны ціск, і з'яўляецца асцыт. Гэта павінна выклікаць пільнасць і жанчына павінна звярнуцца за кансультацыяй да гінеколага.

Прафесар Павел Кнап падкрэслівае, што рак яечнікаў застаецца адной з найбуйнейшых праблем у сучаснай гінекалагічнай анкалогіі.

Кампанія «Павышэнне інфармаванасці аб раку яечнікаў» пачнецца а 16:30 перад Універсітэцкай клінічнай бальніцай у Беластоку.
Удзельнікі будуць мець магчымасць пракансультавацца са спецыялістамі і прайсці прафілактычныя абследаванні.

IAR/яс