Новы прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр ужо ў траўні наведае Польшчу з першым афіцыйным візітам. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ігнацы Нямчыцкі ў эфіры RMF FM.
— Гаворка ідзе пра першы афіцыйны візіт. Ведаю, што ёсць планы, каб ён адбыўся яшчэ ў траўні, — сказаў польскі дыпламат. Дакладную дату Немчыцкі пакуль не назваў.
Петэр Мадзьяр прыйшоў да ўлады пасля парламенцкіх выбараў 12 красавіка, на якіх ягоная партыя атрымала 137 з 199 месцаў у венгерскім парламенце. Такім чынам завяршылася 16-гадовае кіраванне Віктара Орбана.
Падчас выбарчай кампаніі Мадзьяр неаднаразова заяўляў, што хоча здзейсніць сваю першую замежную паездку менавіта ў Польшчу. Палітык таксама крытыкаваў Орбана за прарасійскую палітыку і сцвярджаў, што яна сур’ёзна нашкодзіла традыцыйнай польска-венгерскай дружбе.
pap/эж