Беларуская Служба

Польшча хоча забараніць імпарт нездаровай ежы з-за межаў ЕС

10.05.2026 15:13
Польшчу імкнецца забараніць пастаўкі прадуктаў, якія змяшчаюць рэшткі пестыцыдаў, выкарыстанне якіх забаронена ў Еўропе.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Больш ніякай нездаровай ежы з-за межаў Еўрапейскага Саюзу. Намесніца міністра аховы здароўя Катажына Кенцка заявіла, што ўступіла ў сілу пастанова, якая забараняе імпарт у Польшчу прадуктаў, якія змяшчаюць рэшткі пестыцыдаў, выкарыстанне якіх забаронена ў Еўропе.

— Мы павялічваем рэальную харчовую бяспеку, ліквідуючы рызыку паставак ежы, якая ўтрымлівае шкодныя рэчывы, што ўплываюць на выпрацоўку гармонаў і генетычны матэрыял. Гэта асабліва важна ў выпадку цяжарных жанчын, дзяцей ды людзей сталага ўзросту.

Намесніца міністра сельскай гаспадаркі Малгажата Грамадзька адзначыла, што польскія вытворцы павінны выконваць строгія стандарты ЕС. Вытворцы імпартных прадуктаў харчавання павінны падпарадкоўвацца тым жа правілам.

— Мы хочам, каб палякі спажывалі здаровую ежу, якая вырабляецца згодна з еўрапейскімі нормамі. Мы хочам, каб сельгасвытворцы ў трэціх краінах выраблялі харчовыя прадукты па тых жа стандартах, як і польскія фермеры.

Падаючы скаргу ў Суд Еўрапейскага Саюза, польскі ўрад хоча заблакаваць гандлёвае пагадненне ЕС з краінамі Меркасур і спыніць прыток прадуктаў харчавання з Паўднёвай Амерыкі, якія не адпавядаюць еўрапейскім стандартам.

ПР/юл