Беларуская Служба

У варшаўскім аэрапорце імя Шапэна пачалася ўстаноўка сучасных сканераў

11.05.2026 18:30
Хутчэй за ўсё, першыя пасажыры змогуць імі скарыстацца ўжо ўлетку.
 .
Ілюстрацыйнае фота.lotnisko-chopina.pl

У Варшаўскім аэрапорце імя Фыдэрыка Шапэна пачалася ўстаноўка сучасных сканераў у пунктах кантролю бяспекі. Адміністрацыя аэрапорта даўно анансавала гэтую інвестыцыю, мэтай якой з'яўляецца паскарэнне рэгістрацыі пасажыраў.

Дзякуючы сканерам падарожныя не будуць прымушаныя даставаць электронныя прылады з багажу.

- Мы спадзяемся, што першыя сканеры пачнуць працаваць падчас бліжэйшых вакацыяў, – заявіў Пётр Рудзкі (Piotr Rudzki) з прэс-службы варшаўскага аэрапорта.

Падобныя сканеры працуюць, між іншым, у аэрапорце «Лавіца» ў Познані. Яны былі запушчаны ў верасні 2025 года. Гэта палепшыла прапускную здольнасць і павысіла камфорт пасажыраў.

IAR/аз

Міністр энергетыкі: У Польшчы не будзе дэфіцыту авіяцыйнага паліва

05.05.2026 16:32
Раней пра адмены рэйсаў з-за нястачы паліва паведамілі нямецкая Lufthansa і скандынаўская авіякампанія SAS. 

З Варшавы да Ломжы менш чым за дзве гадзіны: у Польшчы паскараюць чыгунку

09.05.2026 18:11
Толькі ў красавіку ў Польшчы мадэрнізавалі амаль 100 кіламетраў чыгуначных шляхоў і пабудавалі яшчэ 850 метраў новых.