Беларуская Служба

Польскія ўрадоўцы кажуць пра перавагі праграмы SAFE для абароннай прамысловасці

12.05.2026 11:13
На мінулым тыдні польскі ўрад падпісаў пагадненне з Еўрапейскай камісіяй аб пераводзе сродкаў з праграмы SAFE.
 - PGZ       General Dynamics-OTS    Nitro-Chem,   Paramount Enterprises International,      70-  Hydra
У штаб-кватэры PGZ было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж General Dynamics-OTS і хімічным заводам Nitro-Chem, а таксама Paramount Enterprises International, якое тычыцца вытворчасці некіравальных 70-мм ракет HydraPAP/Paweł Supernak

Кампаніі з Польскай групы ўзбраення (PGZ) стануць асноўнымі бенефіцыярамі сродкаў, атрыманых па праграме SAFE Еўрапейскага Саюза, заявіў міністр дзяржаўных актываў Войцех Балчун. Чыноўнік перакананы, што крэдытная праграма ЕС будзе стымуляваць развіццё абароннага сектара.

Войцех Балчун заявіў TVP Info, што сродкі SAFE дазволяць польскім вытворцам ваеннай тэхнікі выйсці на новыя рынкі.

— У нас ёсць адпаведныя тэхналогіі, таксама адпаведныя падрыхтаваныя кадры, у нас ёсць аўтарскія рашэнні, мы займаем месца на міжнародным рынку і прадаём ва ўсім свеце, што неаднаразова даказалі. Самае важнае, каб цяпер за кароткі час мы змаглі выкарыстаць наяўныя вялікія сродкі ў кампаніях з групы PGZ.

Польшча з'яўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам праграмы SAFE. Да 2030 года павінна быць выдаткавана амаль 44 мільярды еўра. Большая частка крэдытных сродкаў — 89 працэнтаў — павінна быць інвеставана ва ўнутраныя праграмы вытворчасці абароннай прадукцыі, а частка — на рэфінансаванне існуючых кантрактаў.

На мінулым тыдні ўрад падпісаў пагадненне з Еўрапейскай камісіяй аб пераводзе сродкаў з праграмы SAFE.


ПР/юл