Польшча можа не турбавацца наконт авіяцыйнага паліва, аднак пастаўкі ў іншыя краіны могуць быць нестабільнымі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Групы эканамічных дарадчыкаў TOR Адрыян Фургальскі. Прадстаўнікі польскіх аэрапортаў, а таксама польскай авіякампаніі LOT запэўніваюць, што пастаўкі авіяпаліва не знаходзяцца пад пагрозай.
Эксперт, аднак, звяртае ўвагу, што ў адпускны сезон недахоп паліва можа ўзнікнуць у аэрапортах іншых краін.
– Авіяцыйны рынак – гэта сістэма аб’яднаных сасудаў. Нават калі мы можам вылецець з Польшчы і без праблем заправіць самалёт, пытанне ў тым, у якую краіну мы прыляцім і ці не ўзнікнуць там праблемы з запраўкай. Ужо названыя канкрэтныя краіны – Францыя, Вялікабрытанія, Італія, – дзе такія праблемы могуць з'явіцца.
Адрыян Фургальскі падкрэсліў, што ў выпадку праблем з пастаўкамі і даступнасцю авіяцыйнага паліва найважнейшае – гэта інфармаванне пасажыраў.
У пачатку красавіка аб праблемах з даступнасцю авіяцыйнага паліва паведамлялі некаторыя аэрапорты Італіі. З-за гэтага прыйшлося адмяніць альбо перанесці частку рэйсаў.
вс