Беларуская Служба

У выніку наезду аўтамабіля на групу мінакоў у Італіі пацярпела грамадзянка Польшчы

17.05.2026 15:36
Мужчына мараканскага паходжання на аўтамабілі збіў восем чалавек, а затым нанёс нажавое раненне мінаку, які спрабаваў яго затрымаць. 
Экстранныя службы працуюць на месцы ДТЗPAP/EPA/GIORGIA BASSOLI

Сярод параненых у выніку наезду аўтамабіля на групу пешаходаў, які адбыўся ў суботу ў італьянскім горадзе Модэна, ёсць грамадзянка Польшчы. Пацярпелай жанчыне 69 гадоў. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Мацей Вевюр сказаў, што МЗС пакуль што не будзе інфармаваць пра стан яе здароўя.

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў суботу, 16 мая, у горадзе Модэна ў Італіі. Мужчына мараканскага паходжання на аўтамабілі збіў восем чалавек, а затым нанёс нажавое раненне мінаку, які спрабаваў яго затрымаць. Многія людзі атрымалі сур'ёзныя траўмы, жыццё аднаго з пацярпелых знаходзіцца пад пагрозай.

Паводле мясцовых уладаў, мужчына зʼяўляецца выпускніком эканамічнага факультэту, нядаўна страціў працу, лячыўся ў псіхіятра. Злачынцу затрымалі выпадковыя мінакі. Ён узяты пад варту.

вс