«45-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі »Гайнаўка 2026» пачнецца ў Беластоку ў сераду, 20 мая. Яго сёлетні лозунг: «Свет праваслаўнай царкоўнай музыкі — праваслаўная царкоўная музыка свету».
— Гэта будзе падарожжа праз стагоддзі і кантыненты, – сказаў Польскаму радыё дырэктар фестывалю Мікалай Бушка. — Прымаўка «Музыка змякчае норавы» дасканала адлюстроўвае музыку душы, якой з’яўляецца царкоўная музыка. Наш фестываль — гэта дасканалая магчымасць сустрэць выканаўцаў на самым высокім узроўні.
У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел 20 хораў, якія прыедуць з 13 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Мерапрыемства пачнецца ў сераду канцэртам хору Варшаўскай нацыянальнай філармоніі.
Фестываль завершыцца ў нядзелю, 24 мая, абвяшчэннем вынікаў і гала-канцэртам.
вс
здымак ілюстрацыйны