Беларуская Служба

Польшча хоча прадоўжыць аўтамагістраль А4 да Львова

18.05.2026 09:45
Магчыма пагадненне аб гэтым будзе падпісана ў чэрвені.
  ao-
Памежны пераход Кaрчoва-Кракавецhttps://www.facebook.com/BieszczadzkiOddzialSG

Польшча вядзе перамовы з Украінай адносна пашырэння аўтамагістралі А4, якая злучыць паўднёвую Польшчу ca Львовам. Перамовы ідуць канструктыўна, але пакуль ніякае пагадненне не было падпісана, заявіў міністр дзяржаўнай маёмасці Войцех Бальчун(Wojciech Balczun).

Гаворка ідзе пра прыкладна 80-кіламетровы ўчастак ад мяжы ў Карчовай да Львова.

— Мы фіксуем усё больш адкрытасці да магчымасці будаўніцтва такой аўтамагістралі польскімі кампаніямі па нашых стандартах, у тым ліку фінансавання і выкарыстання гэтай аўтамагістралі ў рамках канцэсійнай сістэмы, — кажа міністр.

Магчыма, што пагадненне аб гэтым будзе заключана падчас міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні Украіны, якая адбудзецца ў Гданьску ў канцы чэрвеня.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Расія плануе ўдары з тэрыторыі Беларусі

15.05.2026 17:15
Паводле ўкраінскага лідара, гаворка ідзе пра напады на Украіну або адну з краінаў НАТА.