Квіткі на цягнік можна набыць без дадатковай аплаты ў цягніку, а на вакзалах адчынілі больш кас. Польская чыгунка PKP Intercity уводзіць змены ў працэс куплі квіткоў у цягніках з-за пастаянных збояў у працэсах онлайн-пакупак.
Прэс-сакратар PKP Intercity Міхал Вжосэк (Michał Wrzosek) заявіў, што цяжкасці для пасажыраў не зменшацца, асабліва ў другой палове дня, калі шмат людзей у пятніцу пасля поўдня адпраўляецца ў дарогу. Таму, пачынаючы з сённяшняга дня (22 мая), і да заканчэння аварыі, квіткі можна будзе набыць у цягніку без дадатковай платы. Акрамя таго, касы на вакзалах будуць абслугоўваць пасажыраў больш інтэнсіўна.
PKP Intercity абвясціла аб працяглым маніторынгу сітуацыі і ўкараненні дадатковых рашэнняў па меры неабходнасці. PKP Intercity і PKP Informatyka стварылі крызісную каманду, якая працуе кругласутачна для вырашэння праблемы.
нг