Беларуская Служба

У Варшаве прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй антытэрарыстычнай службы

23.05.2026 08:33
Госці маглі пабачыць працу польскіх антытэрарыстычных падраздзяленняў, сучасную спецтэхніку, узбраенне і паказальныя аперацыі.
У Варшаве прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй антытэрарыстычнай службыPAP/Leszek Szymański

У Варшаве на аэрадроме Бемова прайшла чацвёртая акцыя «Дзень адкрытых дзвярэй Службы контртэрарызму», арганізаваная Цэнтральным падраздзяленнем паліцэйскага спецназу BOA.

Госці маглі пабачыць працу польскіх антытэрарыстычных падраздзяленняў, сучасную спецтэхніку, узбраенне і паказальныя аперацыі. У праграме былі дэманстрацыі затрыманняў, працы кінолагаў, выбухатэхнікаў і байцоў спецназу.

Асобную ўвагу арганізатары надалі бяспецы ў грамадскіх месцах і рэагаванню на пагрозы тэрарызму. Мерапрыемства сабрала шмат сем’яў з дзецьмі, для якіх падрыхтавалі адукацыйныя і інтэрактыўныя зоны.

Такія дні адкрытых дзвярэй польская паліцыя праводзіць, каб паказаць працу спецслужбаў знутры і заахвоціць маладых людзей да службы ў сілавых структурах. Сёлета мерапрыемства прайшло на фоне ўзмацнення ўвагі да бяспекі ў Еўропе і росту выдаткаў Польшчы на абарону.

эж