Віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Варшава «ў захапленні» ад рашэння Доналда Трампа накіраваць у Польшчу яшчэ пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта дыплатам заявіў падчас у пятніцу, 22 траўня, на форуму GLOBSEC у Празе:
— У Польшчы мы, вядома, у захапленні ад таго, што прэзідэнт Трамп ясна заявіў: амерыканская прысутнасць у Польшчы застанецца ранейшай або нават павялічыцца. Але асабліва задавальняе тое, што нам удалося дэзарганізаваць Пуціна — цяпер ён ужо не разумее, што мы зробім! Вось так і робяцца стратэгічныя хітрыкі, — пажартаваў Сікорскі.
Напярэдадні амерыканскі лідар Доналд Трамп абвясціў пра адпраўку ў Польшчу дадатковых амерыканскіх войскаў. Аднак раней Вашынгтон нечакана адмяніў чарговую ратацыю салдат, што выклікала дыскусіі пра будучыню вайсковай прысутнасці ЗША на ўсходнім флангу НАТА.
iar/эж