Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што зноў звернецца ў Сенат з прапановай правесці рэферэндум наконт кліматычнай палітыкі Еўрасаюза. Раней верхняя палата парламента Польшчы не падтрымала гэтую ініцыятыву.
Першы варыянт пытання, прапанаванага прэзідэнтам Польшчы на рэферэндум, гучаў так: «Ці падтрымліваеце вы рэалізацыю кліматычнай палітыкі ЕС, якая прывяла да росту кошту жыцця, цэн на энергію і вядзення бізнесу і сельскай гаспадаркі?». Урадавая кааліцыя і частка экспертаў раскрытыкавалі фармулёўку, назваўшы яе маніпулятыўнай.
Караль Наўроцкі цяпер абяцае змяніць пытанне, але настойвае, што палякі павінны самі выказацца наконт «Зялёнага курсу» ЕС. Паводле палітыка, гаворка ідзе не толькі пра экалогію, але і пра кошт жыцця, энергетыку і будучыню польскай эканомікі.
Для правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму ў Польшчы патрэбная згода Сената абсалютнай большасцю галасоў.
pap/эж