Беларуская Служба

Łatwogang зноў збірае грошы для хворых дзяцей, з вялікім поспехам

24.05.2026 17:43
У сваёй папярэдняй дабрачыннай кампаніі Łatwogang сабраў больш за 280 мільёнаў злотых на лячэнне дзяцей, хворых на анкалагічныя захворванні.
 Łatwogang.
Блогер Łatwogang.Фота: PAP/Łukasz Gągulski

Блогер Łatwogang распачаў чарговую дабрачынную акцыю і за некалькі дзён сабраў мільёны злотых для хворых дзяцей. З пятніцы Łatwogang едзе на ровары з Закапанэ ў Гданьск. Ён апублікаваў свой маршрут у сацыяльных сетках.

Łatwogang адправіўся ў дарогу, аб'яўляючы, што яго мэта — сабраць 12 мільёнаў злотых на лячэнне васьмігадовага Макса Тоцкага, які хварэе на мышачную дыстрафію Дзюшэна. Гэтую суму ўдалося сабраць да раніцы 24 мая. Падчас аднаго з прыпынкаў Łatwogang абвясціў, што працягвае сваё падарожжа і пачынае збор сродкаў для іншага хлопчыка, Адася, які пакутуе ад таго ж захворвання. На яго лячэнне неабходна сабраць 3,5 мільёна злотых.

Łatwogang знаходзіцца ў Паморскім ваяводстве. Каля 16:00 паводле польскага часу яму заставалася праехаць яшчэ 95 кіламетраў да Гданьска.

У сваёй папярэдняй дабрачыннай кампаніі Łatwogang сабраў больш за 280 мільёнаў злотых на лячэнне дзяцей, хворых на анкалагічныя захворванні.

IAR/нг

Дабрачыннасць у Польшчы стала сапраўдным феноменам

28.04.2026 15:27
Прынамсі 257 мільён злотых было сабрана падчас збору сродкаў, арганізаванага інфлюэнсерам Патрыкам Гаркоўскім на мянушку Łatwogang для Фонду барацьбы з ракам.