Памёр выдатны польскі гісторык, кінаэксперт і кінакрытык Станіслаў Яніцкі(Stanisław Janicki). Яму было 92 гады. Станіслаў Яніцкі быў найбольш вядомы, як аўтар і вядучы цыкла «У старым кінатэатры»(поль. W starym kinie). Гэты цыкл, прысвечаны класічнаму сусветнаму кіно, стаў самай працяглай кінапраграмай у гісторыі Польскага тэлебачання.
Станіслаў Яніцкі таксама рэжысіраваў і пісаў сцэнарыі для мастацкіх і дакументальных фільмаў, а таксама тэлевізійных рэпартажаў, у тым ліку, такіх як «Брат Папы рымскага» (поль. Brat papieża), «Сцэна поўная музыкі і танца»(поль. Scena pełna muzyki i tańca) і «Крумкач» (поль. Kruk). Ён апублікаваў некалькі кніг пра польскае кіно.
Станіслаў Яніцкі быў асабліва вядомы як папулярызатар польскага даваеннага кіно, у тым ліку на радыё. У 2003 годзе ён быў узнагароджаны Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, а ў 2008 годзе — медалём Gloria Artis за заслугі перад культурай.
IAR/аз