Беларуская Служба

LOT адкрывае рэйсы ўжо ў другі горад у Партугаліі

25.05.2026 17:30
Польскія авіялініі адкрываюць новыя маршруты з варшаўскага аэрапорта імя Шапена.
 Airbus A220      LOT  .
Самалёты Airbus A220 у ліўрэі польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT над Варшавай. Візуалізацыякрыніца: LOT/Airbus

Сёння ў Порту, неўзабаве ў Маёрку і Крыт. Польскія авіялініі LOT адкрываюць новыя маршруты з варшаўскага аэрапорта імя Шапена.

Сёння да поўдня стартаваў першы рэгулярны рэйс польскага перавозчыка з Варшавы ў Порту, што ў Партугаліі. Гэта другі напрамак у гэтай краіне ў сетцы нацыянальнага перавозчыка пасля Лісабона.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта польскай авіякампаніі Роберта Людэры(Robert Ludera), Порту будзе даступны амаль штодня.

— У летні сезон рэйсы будуць выконвацца пяць разоў на тыдзень, а ў зімовыя месяцы — чатыры разы на тыдзень, — паясніў віцэ-прэзідэнт LOT.

Павелічэнне колькасці спалучэнняў таксама азначае павелічэнне колькасці падарожнікаў, якія рэгіструюцца ў аэрапорце імя Шапэна, які ў суткі можа абслугоўваць да 80 000 пасажыраў.

З пачатку гэтага года авіякампанія LOT адкрыла рэйсы, сярод іншага, у Малагу, Балонню і Сан-Францыска.

IAR/аз

LOT абвясціў летнюю сетку рэйсаў з Варшавы і Радама

23.03.2026 16:15
Гэта больш за 140 маршрутаў, у тым ліку больш за дзясятак – новых.