Беларуская Служба

У космасе з'явілася новыя назвы астэроідаў, звязаныя з Польшчай

26.05.2026 13:00
Адна адносіцца да святара, які жыў у XVI/XVII стагоддзі, а другая — да сучасных папулярызатараў мінералогіі і метэарытыкі. Назвы былі афіцыйна абвешчаныя Міжнародным астранамічным саюзам (МАС).
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзве назвы астэроідаў, звязаныя з Польшчай, зʼявіліся ў майскіх выпусках бюлетэня WGSBN. У ім спецыяльная рабочая група Міжнароднага астранамічнага саюза публікуе афіцыйныя назвы астэроідаў.

У выпуску ад 4 мая быў вызначаны астэроід (651104) Баболя, раней вядомы як 2012 VY87. Назва адносіцца да Анджэя Баболі (нарадзіўся ў Страхоціне ў 1591 годзе, памёр у 1657 годзе), польскага езуіцкага святара, які вучыўся ў Браневе і Вільні. Баболя служыў капеланам у турмах і прытулках, а таксама быў парафіяльным святаром. Ён таксама быў настаяцелем езуіцкага манастыра ў Бабруйску. Памёр пакутніцкай смерцю ў Янаве Палескім. Ксёндз Баболя быў беатыфікаваны ў 1853 годзе і кананізаваны Каталіцкім касцёлам у 1938 годзе.

Астэроід адкрылі Казімер Чэрніс і Рычард П. Бойл. Першы — польска-літоўскі астраном, які працуе ў Віленскім універсітэце. Яны зрабілі адкрыццё 14 лістапада 2012 года ў абсерваторыі Маўнт-Грэхэм.

У нумары ад 25 мая ў спіс быў уключаны астэроід (818660) Капар, таксама пазначаны як 2013 VP24. Тут імя адносіцца да двух чалавек: Мілены Капар (нар. 1984) і Каміля Капара (нар. 1986). Яны  польскія энтузіясты мінералогіі і метэарытыкі. Больш за дзесяць гадоў яны арганізоўваюць выставы і семінары па мінералах і метэарытах па ўсёй Еўропе, прадстаўляючы і абмяркоўваючы свае калекцыі.

У гэтым выпадку абʼект адкрылі Міхал Кусяк і Міхал Жалноўскі (6 лістапада 2013 года ў абсерваторыі Рантыга (Тынкана).

Абодва нябесныя целы круцяцца вакол Сонца ў галоўным поясе астэроідаў паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Арбітальны перыяд першага складае 2,56 года, а другога  3,55 года.

PAP/ав