Беларуская Служба

Польшча патрабуе ад Еўракамісіі ацаніць уплыў гандлю на сельскую гаспадарку з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС

26.05.2026 17:14
З гэтым запытам выступіў міністр сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі.
Міністр сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі PAP/Artur Reszko

Польшча патрабуе ад Еўрапейскай камісіі ацаніць уплыў гандлёвых пагадненняў з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС, на сельскую гаспадарку дзяржаў-членаў. З гэтым запытам выступіў міністр сельскай гаспадаркі Стэфан Краеўскі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі. Ён сказаў, што гаворка ідзе  пра тое, каб вывучыць які ўплыў на ўнутраныя рынкі асобных краін, а таксама  прааналізаваць некаторыя прадукты, такія як цукар.

— Гэтыя заключаныя пагадненні складаюць прыблізна 16% ад агульнай вытворчасці цукру на еўрапейскім рынку, больш, чым вырабляе Польшча. Мы не можам дапусціць, каб, з аднаго боку, мы шукалі сродкі для падтрымкі нашых фермераў і перапрацоўшчыкаў, а з іншага боку, свабодна падпісваліся пагадненні, якія ствараюць шматлікія рызыкі для мясцовых вытворцаў, — сказаў міністр сельскай гаспадаркі.

З пачатку гэтага месяца дзейнічае пагадненне з краінамі Меркасур, то бок з Аргенцінай, Бразіліяй, Парагваем і Уругваем. Камісія таксама нядаўна завяршыла шматгадовыя гандлёвыя перамовы з Індыяй і Аўстраліяй. Некалькі дзён таму Камісія таксама заключыла пагадненне з Мексікай, хоць, як растлумачыў міністр Краеўскі, яно не ўяўляе пагрозы для еўрапейскіх фермераў. Мексіка з'яўляецца імпарцёрам, а не экспарцёрам сельскагаспадарчай прадукцыі.

ав