Беларуская Служба

Польшча і Швейцарыя ўзмацняюць эканамічнае супрацоўніцтва

28.05.2026 08:55
З 2004 года Польшча атрымала ад Швейцарыі амаль 500 мільёнаў франкаў бязвыплатнай дапамогі.
                  ,       .   ,       ,        .
На другі дзень візіту ў Швейцарыю Наўроцкі наведае Федэральную політэхніку ў Лазане — адзін з вядучых тэхналагічных універсітэтаў Еўропы, а таксама музей Ігнацыя Падэрэўскага ў Моржы. Польскі бок падкрэслівае, што візіт мае ўмацаваць не толькі палітычныя, але і навуковыя сувязі паміж Варшавай і Бернам.PAP/Przemysław Piątkowski

Польшча і Швейцарыя дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, інвестыцый і новых тэхналогій. Пра гэта заявілі  ў Берне прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі Гі Пармелен.

Польскі лідар падкрэсліў, што Швейцарыя застаецца адным з найбуйнейшых інвестараў у польскую эканоміку з па-за межаў Еўрасаюза, а ўзаемны тавараабарот паміж краінамі працягвае расці. Бакі таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы навукі, бізнесу і кібербяспекі.

Прэзідэнт Швейцарыі нагадаў пра нядаўна падпісаны польска-швейцарскі мемарандум аб супрацоўніцтве ў кіберпрасторы і пра фінансавыя праграмы падтрымкі польскіх рэгіёнаў.

— Больш за дзясятак польскіх гарадоў сярэдняга памеру цяпер атрымліваюць падтрымку ў такіх сферах, як эканамічнае развіццё, ахова навакольнага асяроддзя і клімату, а таксама ахова здароўя і сацыяльныя паслугі. Гэтае супрацоўніцтва грунтуецца на партнёрстве. Калі інфраструктура ў польскім горадзе паляпшаецца, ад гэтага выйграе ўся эканоміка рэгіёна, у тым ліку швейцарскія кампаніі, якія там працуюць. 

З 2004 года Польшча атрымала ад Швейцарыі амаль 500 мільёнаў франкаў бязвыплатнай дапамогі.

iar/эж