Беларуская Служба

У Варшаве распачынаецца найбуйнейшы Міжнародны кніжны кірмаш. Сярод гасцей — Алесь Бяляцкі

28.05.2026 14:02
На пляцоўцы PGE Narodowy сабраліся больш за 600 выдавецтваў і ўдзельнікаў з 33 краін. Арганізатары падрыхтавалі звыш 1200 мерапрыемстваў — ад літаратурных прэзентацый да міжнародных дыскусій і сустрэч з аўтарамі.
Ілюстрацыя https://x.com/warszawa/status/2057436896830075042/photo/1

У чацвер, 28 траўня, у Варшаве адкрываюцца Міжнародны кніжны кірмаш, які сёлета стануць найбуйнейшымі ў сваёй гісторыі. На пляцоўцы PGE Narodowy сабраліся больш за 600 выдавецтваў і ўдзельнікаў з 33 краін. Арганізатары падрыхтавалі звыш 1200 мерапрыемстваў — ад літаратурных прэзентацый да міжнародных дыскусій і сустрэч з аўтарамі.

Ганаровым госцем форуму стала Шарджа — эмірат у складзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Дэвіз сёлетняга кірмашу — «Апавяданне літар паміж цывілізацыямі».

Адной з важных падзей для беларусаў стане творчая сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам, праваабаронцам і пісьменнікам Алесем Бяляцкім. Яна будзе прысвечаная кнізе «Алесь», якую выдала выдавецтва «Полацкія Лабірынты».

Падчас размовы Бяляцкі раскажа пра свой жыццёвы шлях, барацьбу за правы чалавека і ролю літаратуры ў часы рэпрэсій і гвалту.

Сустрэча пройдзе 29 траўня а 14-й гадзіне на галоўнай сцэне Нацыянальнага стадыёна. Арганізатарамі выступаюць Беларускі ПЭН, Цэнтр беларускай салідарнасці і Інстытут беларускай кнігі.

iar/pap/эж