Беларуская Служба

Польшча паскарае вайсковыя кантракты: ужо размеркавалі 100 млрд злотых з праграмы SAFE

28.05.2026 17:15
Прэм’ер назваў праект «гістарычным момантам».
-            SAFE
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас падпісання першых кантрактаў у межах пргарамы SAFE PAP/Leszek Szymański

Польшча ўжо да 30 траўня размеркавала каля 100 млрд злотых (прыкладна 23,6 млрд еўра) у межах еўрапейскай праграмы SAFE, якая фінансуе абаронныя і вайсковыя праекты. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас падпісання першых кантрактаў.

Паводле Туска, усяго Польшча павінна атрымаць з праграмы каля 180 млрд злотых (42,6 млрд еўра). Гэтыя грошы пойдуць на развіццё абароннай прамысловасці, мадэрнізацыю арміі і падтрымку больш як 10 тысяч польскіх кампаній.

Прэм’ер назваў праект «гістарычным момантам» і падкрэсліў, што яшчэ год таму праграма SAFE толькі нараджалася ў Варшаве, а цяпер ужо падрыхтаваныя каля 40 буйных кантрактаў.

SAFE — гэта спецыяльны механізм ЕС для падтрымкі бяспекі і вайсковай вытворчасці. Польскі ўрад падпісаў пагадненне з Еўракамісіяй 8 траўня. Частка кантрактаў павінна быць аформленая да канца месяца, каб атрымаць фінансаванне па спрошчанай працэдуры.

pap/эж