Беларуская Служба

За серыю фальшывых трывог у Польшчы ўжо затрымалі пяць чалавек 

30.05.2026 13:02
Следства звязвае затрыманых з серыяй ілжывых паведамленняў, якія выклікалі экстранныя праверкі ў дамах і будынках польскіх палітыкаў і вядомых грамадскіх дзеячаў, а нават родных прэзідэнта Польшчы. 
.
.gov.pl

Польскія праваахоўнікі працягваюць расследаванне справы аб фальшывых паведамленнях пра выбуховыя прылады. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі паведаміў, што ў межах расследавання затрымалі ўжо пяць чалавек, трое з якіх арыштаваныя на час следства.

Паводле паліцыі, адзін з затрыманых — 29-гадовы жыхар Атвоцкага павета. Як паведаміла прадстаўніца Варшаўскай паліцыі Эвеліна Громэк-Оцьвея

— Мужчына 18 траўня двойчы патэлефанаваў на нумар 112 і паведаміў пра нібыта пагрозу выбуху на тэрыторыі адной з тэлевізійных станцый. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў распаўсюдзе фальшывай трывогі. Падазраваны прызнаў сваю віну.

Следства звязвае затрыманых з серыяй ілжывых паведамленняў, якія выклікалі экстранныя праверкі ў дамах і будынках польскіх палітыкаў і вядомых грамадскіх дзеячаў, а нават родных прэзідэнта Польшчы. Расследаванне працягваецца, а ў бліжэйшы час магчымыя новыя затрыманні. Улады заяўляюць пра «нулявую талерантнасць» да такіх злачынстваў.

iar/эж