Польшча мае шанец стаць адной з трох найбольш уплывовых эканомік Еўропы на працягу наступных 10 гадоў, заявіў міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманскі падчас Еўрапейскага фінансавага кангрэса ў Сопаце.
На яго думку, Польшча будзе сярод тройкі лідараў, таму што ўпершыню за дзесяцігоддзі эканамічныя, палітычныя і тэхналагічныя магчымасці складаюцца адначасова. Краіна павінна скарыстацца імі разам, сказаў Анджэй Даманскі.
Міністр дадаў, што польская эканоміка характарызуецца ўстойлівасцю і сілай вышэй за сярэдні ўзровень.
— Польская эканоміка застаецца на пярэднім краі сусветнага эканамічнага росту; яна абумоўлена моцным унутраным попытам, — дадаў ён.
Палітык падкрэсліў, што паказчык ВУП у 3,5% за першы квартал, апублікаваны 1-га чэрвеня Галоўным статыстычным упраўленнем, лепшы за папярэднюю ацэнку.
Тое ж самае тычыцца ацэнкі інфляцыі ў 3,1% — «радыкальна ніжэй за чаканні аналітыкаў».
— Гэта таксама самы высокі паказчык PMI для польскай эканомікі за больш чым год, — сказаў міністр.
Трохдзённы Еўрапейскі фінансавы кангрэс у Сопаце працягнецца да серады (3 чэрвеня). У ім возьмуць удзел прадстаўнікі ўраду, эканамісты, кансультанты і грамадскія актывісты, эксперты і бізнесоўцы.
ПР/юл