Беларуская Служба

На ровары або самакаце выключна ў шлеме. У Польшчы ўвайшлі ў сілу новыя правілы

03.06.2026 16:30
З сённяшняга дня ахоўныя шлемы для дзяцей і моладзі сталі абавязковымі ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Kaffeebart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачынаючы з сённяшняга дня (3 чэрвеня), дзеці і моладзь да 16 гадоў абавязаны насіць шлем падчас язды на ровары або самакаце. Міністэрства інфраструктуры падрыхтавала новыя правілы для абароны дзяцей ад наступстваў няшчасных здарэнняў.

Міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак(Dariusz Klimczak) нагадвае, што наступствы язды без шлема могуць быць трагічнымі.

— Мы распрацоўвалі гэтыя правілы, абапіраючыся на дадзеныя паліцыі, шпіталяў, а таксама ацэнкі экспертаў, якія наўпрост казалі, што шлем у выпадку ДТЗ часта ратуе жыццё і вельмі часта здароўе маладых людзей, — кажа міністр.

Раней нашэнне шлема толькі рэкамендавалася. Цяпер за невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф у сто злотых.

Намеснік начальніка паліцыі, надінспектар Раман Кустэр (Roman Kuster) нагадвае, што дарослыя карыстальнікі ровараў і самакатаў таксама павінны насіць ахоўныя шлемы.

— Гэта на самой справе прафілактыка для наймалодшых. Мы спадзяемся, што гэта будзе прыклад для іншых. Заахвочваю цягам бліжэйшых тыдняў асабліва часта падкрэсліваць значэнне ахоўных шлемаў, — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Калі паліцыянт выпіша штраф непаўналетняму, яго павінны будуць аплаціць бацькі.

IAR/аз