Амерыканцы атрымалі б карысць ад стварэння пастаяннай вайсковай базы ў Польшчы ў выпадку абмежавання вайсковага кантынгенту ў іншых краінах Еўропы. Такое меркаванне ў эфіры Польскага радыё выказаў амерыканіст, прафесар Міхал Урбаньчык. Учора міністр нацыянальнай абароны, віцэ-прэм’ер Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў пра тое, што амерыканскія ўлады запрапанавалі стварэнне пастаяннай базы войск ЗША ў Польшчы.
— Ім бы гэта выйшла на карысць, калі б пачалі вывад сваіх войск з Заходняй Еўропы. Ім не прыйшлося б з нуля ствараць інфраструктуру, акрамя таго, не трэба было б перакідваць тэхніку ды ўзбраенне назад у ЗША, а пакінуць у Еўропе. Іншы плюс для іх — базу яны атрымалі б бясплатна.
Прафесар Урбаньчык дадаў, што Польшча павінна будзе сама аплаціць стварэнне амерыканскай базы.
Актуальна ў Польшчы на ратацыйнай аснове размешчана каля 10 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў.
вс