Польская тэнісістка Мая Хваліньска(Maja Chwalińska) выйшла ў паўфінал сёлетняга турніру «Ралан Гарос» у Парыжы. У чвэрцьфінале Хваліньска перамагла расіянку Ганну Калінскую. (7-6, 6-3). Гэта найбуйнейшы поспех у кар'еры польскай тэнісісткі.
Хваліньска перамагла сваю суперніцу менш чым за дзве гадзіны. У першым сэце полька стварыла камфортную перавагу ў пяць ачкоў, але потым расіянка здолела адыграцца. Аднак полька перамагла ў тай-брэйку.
У другім сэце полька хутка зламала суперніцу і дамінавала да канца матчу.
Польская тэнісістка згуляе ў паўфінале «Ралан Гарос» заўтра (4 чэрвеня). Яе суперніцай будзе пераможца матчу паміж расіянкай Дыянай Шнайдэр і беларускай Арынай Сабаленкай — першай ракеткай свету і галоўнай фаварыткай турніру.
аз