Беларуская Служба

Польскія палітыкі сварацца, ці трэба было пазбаўляць Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага арла

21.06.2026 12:07
Прадстаўнікі кіруючай партыі асуджаюць рашэнне, а апазіцыі — падтрымліваюць. 
  .
Ордэн Белага арла.Foto: Фота: gov.pl

Пазбаўленне Уладзіміра Зяленскага польскага ордэна Белага арла выклікала падзелы на палітычнай сцэне Польшчы. На думку дэпутата Еўрапарламента Роберта Бедраня ад партыі «Новыя левыя», Польшча можа дорага заплаціць за гэтае рашэнне. Паводле яго слоў, прысваенне аднаму з украінскіх вайсковых падраздзяленняў імя «Герояў УПА» было сур'ёзнай памылкай, але пазбаўленне прэзідэнта Украіны ордэна Белага Арла таксама было няправільным рашэннем.

Роберт Бедрань (Robert Biedroń) заявіў у эфіры Польскага тэлебачання TVP Info, што неабходна было скарыстаць дыпламатычныя каналы.

— Толькі ў Крамлі нас пахвалілі за гэтае рашэнне, ніхто іншы. Праблема ўзнікла з-за дзеянняў польскага прэзідэнта, які, замест дыпламатычных крокаў, заявіў на гарачую галаву, што пазбавіць Зяленскага ордэна.

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Павел Шрот (Paweł Szrot) не згодны з гэтай ацэнкай. Ён адзначыў, што дыпламатычныя намаганні вядуцца з таго часу, як украінскі бок абвясціў аб рашэнні прысвоіць падраздзяленню званне «Герояў УПА».

— Па-першае, рэарганізацыя падраздзялення, па-другое, заява двух прэзідэнтаў аб стварэнні групы па вырашэнні складаных пытанняў. Такім чынам, польскі бок быў гатоў пайсці на сур’ёзны кампраміс. Па-трэцяе, перамовы прэзідэнтаў і заява Уладзіміра Зяленскага пра пашырэнне маштабу эксгумацыі цел ахвяр Валынскай разні, якую раней дазволіла Украіна. На працягу двух тыдняў не было адказу.

На будучым тыдні (24 і 25 чэрвеня) у Гданьску павінна прайсці канферэнцыя па пытаннях аднаўлення Украіны. Адным з арганізатараў мерапрыемства з’яўляецца прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Аднак пакуль невядома, ці прыедзе ён у Гданьск.

IAR/нг

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў Уладзіміра Зяленскага Ордэна Белага арла

19.06.2026 22:21
Канфлікт пачаўся пасля таго, як Зяленскі прысвоіў аднаму з падраздзяленняў імя «Герояў УПА».

Тры былыя прэзідэнты Украіны вырашылі вярнуць польскі ордэн, якім яны былі калісьці ўзнагароджаны

21.06.2026 08:19
Гэта адказ на пазбаўленне ўзнагароды Уладзіміра Зяленскага.