Беларуская Служба

Палітыкі, ШІ і ўплывовыя асобы – асноўныя крыніцы дэзынфармацыі ў Польшчы – даклад

30.06.2026 17:03
Палякі ўспрымаюць дэзынфармацыю як сур'ёзную праблему і інструмент уплыву.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле найноўшага (трэцяга) дакладу «Дэзынфармацыя вачыма палякаў», 77% рэспандэнтаў у Польшчы сутыкнуліся з дэзынфармацыяй, 79% лічаць, што яе маштаб у інтэрнэце павялічыўся за апошнія пяць гадоў.

Дэзынфармацыя ўспрымаецца таксама, як сістэмная пагроза нацыянальнай бяспецы, сацыяльнай згуртаванасці і дэмакратычным працэсам. 75% палякаў лічаць яе сурʼёзнай праблемай, а 47% – пагрозай бяспецы Польшчы, параўнальнай з класічным узброеным нападам.

- Сёлетняе апытанне дае вельмі цікавыя, але песімістычныя вынікі, – кажа віцэ-старшыня Асацыяцыі «Demagog» Патрык Закшэўскі.

Палітыкі, боты са штучным інтэлектам і ўплывовыя асобы – асноўныя крыніцы дэзынфармацыі

Асноўнымі крыніцамі дэзынфармацыі ў польскай публічнай прасторы апытаныя называюць палітыкаў і палітычныя партыі (45%), а таксама аўтаматызаваныя боты са штучным інтэлектам і троляў (43%). Таксама часта цытуюцца інтэрнэт-стваральнікі і ўплывовыя асобы (35%), звычайныя карыстальнікі інтэрнэту (33%), а таксама псеўданавукоўцы і прамоўтэры альтэрнатыўнай медыцыны (31%).

Гэта паказвае, што дэзынфармацыя адначасова асацыюецца з палітыкай, тэхналогіямі, распаўсюджваннем анлайн-кантэнту і псеўданавукай.

Сацыяльныя сеткі – галоўны канал распаўсюджвання фэйкавых навін, штучны інтэлект – новая крыніца рызыкі

Сацыяльныя сеткі ў цяперашні час зʼяўляюцца асноўнай крыніцай кантакту з фэйкавымі навінамі. 66% апытаных сутыкаліся з фэйкавымі навінамі менавіта ў сацсетках. Гэта азначае павелічэнне ў параўнанні з 2024 годам, калі гэты паказчык складаў 55%.

Новая і хуткарослая сфера рызыкі – гэта штучны інтэлект. Кожны пяты рэспандэнт сутыкаўся з ілжывым кантэнтам, створаным інструментамі штучнага інтэлекту, і прыблізна 8 з 10 палякаў лічаць, што маштабы распаўсюджвання дэзынфармацыі праз штучны інтэлект павялічыліся за апошнія пяць гадоў.

Эмоцыі стымулююць дэзынфармацыю і паглыбляюць сацыяльныя падзелы

У справаздачы паказваецца, што дэзынфармацыя дзейнічае не толькі праз ілжывы кантэнт, але і праз эмоцыі. 57% палякаў лічаць, што алгарытмы сацыяльных сетак часцей паказваюць кантэнт, які выклікае моцныя эмоцыі, каб утрымаць увагу карыстальнікаў.

PAP/аз

Будучыня ўкраінскіх СМІ. Хто будзе фармаваць свабодныя СМІ ва Украіне?

29.06.2026 15:01
Фінансаванне, барацьба з прапагандай і роля рэгіянальнай журналістыкі таксама абмяркоўваліся на канферэнцыі па аднаўленню Украіны.