Беларуская Служба

У Польшчы прайшоў Фестываль пеністага віна – вырабленае яно з вінаграду айчыннай вытворчасці

05.07.2026 22:03
Удзельнікі форуму змаглі прадэгуставаць і набыць пеністае віно розных марак, вырабленае ў Польшчы шампанскім метадам.
  -          .
У горадзе Кросна-Аджанске ў Любускім ваяводстве на захадзе Польшчы прайшоў Фестываль пеністага віна.Крыніца: lubuskie.pl

У горадзе Кросна-Аджанске ў Любускім ваяводстве на захадзе Польшчы прайшоў Фестываль пеністага віна. Мерапрыемства адбылося пяты раз. Удзельнікі форуму змаглі прадэгуставаць і набыць пеністае віно розных марак, вырабленае ў Польшчы шампанскім метадам. Гаворыць арганізатарка фестывалю Малгажата Куцікевіч.

– Лічба ўдзельнікаў з года ў год расце. Гэта як пастаянныя кліенты, якія з намі ўжо пяць гадоў, так і новыя, якія нядаўна пра нас даведаліся. Яны задаволеныя і ім падабаецца атмасфера віннага свята. Нам не прыходзіцца скардзіцца на недахоп жадаючых.

У Польшчы ў апошнія гады актыўна развіваецца вінаробства. Вінаграднікі знаходзяцца на поўдні і захадзе Польшчы, а сапраўдным вінным рэгіёнам краіны лічыцца менавіта Любускае ваяводства. У яго адміністрацыйным цэнтры горадзе Зялёна Гура штогод восенню адбываецца агульнапольскі фестываль віна.

вс