НАТА правяло вучэнні па перакідцы войскаў і цяжкай тэхнікі з Германіі ў Літву выключна наземным маршрутам праз тэрыторыю Польшчы. Асаблівую ўвагу падчас аперацыі надалі Сувалкскаму калідору — стратэгічна важнаму ўчастку паміж Польшчай і Літвой, які лічыцца адным з найбольш уразлівых месцаў усходняга флангу Альянсу.
Паводле сцэнарыя вучэнняў, чыгуначныя, марскія і паветраныя шляхі былі недаступныя, таму войскі перамяшчаліся толькі аўтамабільнымі дарогамі. У межах манеўраў з нямецкага Мюнстэра ў літоўскую Руклу перакінулі 93-і танкавы батальён і каля 80 адзінак цяжкай вайсковай тэхнікі.
Літоўскае войска адзначыла, што вучэнні павінны былі праверыць здольнасць саюзнікаў хутка перакідваць сілы ў крызісных умовах, а таксама пацвердзіць высокі ўзровень узаемадзеяння, вайсковай мабільнасці і гатоўнасці НАТА выконваць абавязацельствы ў рамках калектыўнай абароне.
iar/эж