Міністэрства замежных спраў Польшчы рашуча адкінула заявы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб нібыта польскіх планах адносна заходніх тэрыторый Украіны. У ведамстве падкрэслілі, што словы кіраўніка РФ з'яўляюцца «ілжывымі і цалкам беспадстаўнымі» і з'яўляюцца часткай расійскай дэзінфармацыі, накіраванай на тое, каб пасварыць Украіну з яе саюзнікамі.
Польскі бок заявіў, што ніколі не вылучаў і не мае намеру вылучаць тэрытарыяльных прэтэнзій да Украіны. Варшава пацвердзіла сваю нязменную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.
Рэакцыя МЗС Польшчы стала адказам на словы Пуціна, які сцвярджаў, што Украіна «рана ці позна страціць заходнія тэрыторыі», якія, паводле расійскага дыктара, калісьці належалі Польшчы, Венгрыі і Румыніі. Польскае знешнепалітычнае ведамства таксама заклікала Расію спыніць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суседніх дзяржаў і распаўсюджванне фальшывых наратываў пра Польшчу і Украіну.
iar/эж