Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшава робіць стаўку на разумную сістэму гарадскога асвятлення

05.08.2026 16:30
Разумная сістэма асвятлення будзе складацца са 120 000 вулічных ліхтароў і больш за 2 000 кантролераў.
Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі PAP/Marcin Obara

Варшава ўвядзе разумную сістэму кіравання гарадскім асвятленнем. Рашэнне, прапанаванае кампаніяй «Emitel», дазволіць зэканоміць да 30 працэнтаў электраэнергіі, якая выкарыстоўваецца для працы вулічных ліхтароў у сталіцы.

З аднаго месца ў Варшаве мы зможам кіраваць усім асвятленнем у горадзе, сказаў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski).

— Мы зможам дыстанцыйна кіраваць асвятленнем, адаптуючы яго да розных сезонаў і патрэбаў жыхароў. У будучыні вулічныя ліхтары будуць выкарыстоўвацца для зарадкі невялікіх электрычных транспартных сродкаў, дазволяць кантраляваць якасць паветра і развіваць тэлекамунікацыйную сетку горада, — заявіў прэзідэнт Варшавы.

Разумная сістэма кіравання гарадскім асвятленнем прызначана для павышэння ўстойлівасці горада да выклікаў змянення клімату і патэнцыйных праблем з энергазабеспячэннем.

Сістэма асвятлення будзе складацца са 120 000 вулічных ліхтароў і больш як 2 000 кантролераў.

IAR/аз