У пятніцу (14 жніўня) многія офісы будуць зачыненыя. Іх супрацоўнікі будуць мець выходны дзень замест дзяржаўнага свята, якое прыпадае на суботу 15 жніўня.
Сярод іншага, будуць зачыненыя Установа сацыяльнага страхавання (ZUS), падатковая інспекцыя і некаторыя мэрыі.
— Мы таксама не працуем, — кажа Караль Грош з мэрыі Ольштына. — Выходны дзень быў вызначаны замест Дня Узброеных Сіл Польшчы, які прыпадае на суботу, 15 жніўня. Мы адновім абслугоўванне жыхароў у панядзелак, 17 жніўня.
Пятніца, 14 жніўня, не з'яўляецца дзяржаўным святам у Польшчы. Тым не менш, значная колькасць офісаў і дзяржаўных устаноў будзе зачыненая. Крамы і гандлёвыя цэнтры застануцца адкрытымі. Некаторыя ўстановы падоўжаць свой час працы, бо не будуць працаваць у суботу і нядзелю. У Польшчы 15 жніўня — гэта дзяржаўнае свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Дзень Узброеных Сіл Польшчы. Сёлета 15 жніўня прыпадае на суботу.
Супрацоўнікі, у якіх субота зʼяўляецца выходным днём з-за сярэдняга пяцідзённага працоўнага тыдня, маюць права на адпачынак у іншы дзень.
Прэмʼер-міністр вызначыў пятніцу, 14 жніўня, выхадным днём для дзяржаўных служачых.
У прыватных прадпрыемствах працадаўца мае права вызначыць іншы свабодны дзень, патлумачыла Нацыянальная інспекцыя працы.
IAR/яс