Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве прайшоў вайсковы парад з нагоды Дня Войска Польскага. На ганаровай трыбуне — Анджэй Пачобут (ФОТА)

15.08.2026 16:03
У Варшаве ў парадзе прынялі ўдзел каля 2 тыс. вайскоўцаў і 300 адзінак вайсковай тэхнікі. 
 :  , -      -,       .
Злева направа: Анджэй Пачобут, віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, начальнік варшаўскага гарнізону дывізіённы генерал Томаш Дамінікоўскі. PAP/Leszek Szymański

Па ўсёй Польшчы каля 9 тыс. вайскоўцаў прынялі ўдзел ў мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем Дня Войска Польскага 15 жніўня. Больш за ўсё салдат і афіцэраў удзельнічала ў святкаваннях у Варшаве, дзе прайшоў вайсковы парад, а таксама ў Гдыні, дзе адбыўся ваенна-марскі парад.

Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański

Так, у Варшаве ў парадзе прынялі ўдзел каля 2 тыс. вайскоўцаў і 300 адзінак вайсковай тэхнікі. Над галовамі ўдзельнікаў і гледачоў праляцелі каля 60 паветраных суднаў, у тым ліку найноўшыя знішчальнікі F-35.

Выступаючы на парадзе ў Варшаве, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сказаў, што асноўны падмурак бяспекі краіны — гэта моцная нацыя. Ён адзначыў, што з сілы нацыі вырастае сіла салдата.

 15 жніўня  гэта не дзень вайсковай тэхнікі, не дзень сталі. Гэта нават не дзень сучасных тэхналогій, якія нам патрэбныя і якія мы будзем старацца атрымаць, у тым ліку я як галоўнакамандуючы польскай арміяй. Перш за ўсё сёння  дзень польскага салдата.

Удзел у цэнтральных урачыстасцях з нагоды Дня Войска Польскага прыняў экс-палітвязень рэжыму Лукашэнкі Анджэй Пачобут. Сярод іншага, ён знаходзіўся на ганаровай трыбуне з віцэ-прэм’ерамі і членамі ўраду Польшчы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прысутнічаў на парадзе ваенна-марскіх сіл краіны ў Гдыні.

вс

Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski
Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski Парад ВМС Польшчы ў Гдыні. PAP/Andrzej Jackowski
Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański Парад у Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Вайскоўцы арміі ЗША на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański Вайскоўцы арміі ЗША на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański
Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański Французскі Іншаземны легіён на парадзе ў Варшаве. PAP/Leszek Szymański