Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля аварыі польскага аўтобуса ў Венгрыі, Польшча ўзмацняе праверкі перавозчыкаў

16.08.2026 14:32
Загінулі 12 чалавек, яшчэ 10 атрымалі траўмы, сямёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя — грамадзяне Польшчы. 
   15    3  .
Аварыя адбылася ўначы 15 жніўня на аўтамагістралі М3 каля Мішкальца. Photo: PAP/EPA/ZOLTAN MATHE

Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак даручыў узмацніць праверкі аўтобусаў і транспартных кампаній пасля трагічнай аварыі польскага аўтобуса ў Венгрыі.

Асаблівую ўвагу інспектары будуць звяртаць на тэхнічны стан транспарту, рэжым працы і адпачынку кіроўцаў, а таксама ўмовы перавозкі пасажыраў.

— Бяспека пасажыраў павінна быць абсалютным прыярытэтам. Таму, нягледзячы на рэгулярныя ўзмоцненыя праверкі аўтобусаў, я даручыў Галоўнай інспекцыі дарожнага транспарту (GITD) узмацніць праверкі транспартных кампаній і аўтобусаў, з асаблівай увагай да тэхнічнага стану транспартных сродкаў, часу працы і адпачынку кіроўцаў, а таксама спосабу перавозкі пасажыраў. Я ўжо правёў перамовы з GITD і чакаю вынікаў праверкі перавозчыка, аўтобус якога трапіў у трагічную аварыю ў Вугоршчыне. Кампрамісы ў пытаннях бяспекі недапушчальныя, — заявіў Клімчак.

Аварыя адбылася ўначы з 15 на 16 жніўня на аўтамагістралі М3 каля Мішкальца. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 10 атрымалі траўмы, сямёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усе пацярпелыя — грамадзяне Польшчы. Аўтобус вёз дадому паломнікаў, якія вярталіся з Босніі і Герцагавіны.

iar/эж