Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Польшчы пацвердзіў, што былы намеснік міністра юстыцыі ўцёк у Прыднястроўе

18.08.2026 15:59
Марцін Раманоўскі фігуруе ў расследаванні аб злоўжываннях у Фондзе справядлівасці. 
         PiS
Былы намеснік міністра юстыцыі і дэпутат буйнейшай апазіцыйнай партыі PiS Марцін Раманоўскіx.com/MS_GOV_PL

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што былы намеснік міністра юстыцыі і дэпутат буйнейшай апазіцыйнай партыі PiS Марцін Раманоўскі, з вялікай доляй верагоднасці, знаходзіцца ў самаавешчанай так званай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, у Ціраспалі: 

— Службы іншых дзяржаў рэгіёну, з якімі мы супрацоўнічаем, пацвердзілі нам гэтую інфармацыю: спадар Раманоўскі знаходзіцца на 99% — там, на ўсялякі выпадак гэта кажу — у Прыднястроўі, у Ціраспалі. Думаю, тут не патрэбныя каментарыі. Сам гэты факт дастатковы як каментар не толькі наконт спадара Раманоўскага, але і ўсёй палітычнай фармацыі, якая карысталася такімі людзьмі, хавала іх і дагэтуль хавае, — сказаў Туск.

Марцін Раманоўскі фігуруе ў расследаванні аб злоўжываннях у Фондзе справядлівасці. Польскі суд выдаў на яго еўрапейскі і нацыянальны ордэры на арышт. У снежні 2024 года апазіцыйны палітык атрымаў палітычны прытулак у Венгрыі, аднак сёлета Будапешт скасаваў яго статус і ануляваў праязныя дакументы.

Прыднястроўе — сепаратысцкі рэгіён Малдовы, які кантралюе Расія.

iar/эж