У Польшчы стартавала міжнародная прома-кампанія «POLAND. More than you expected» («Польшча. Больш, чым вы чакалі»). Яе мэта — паказаць краіну як сучасны і прывабны турыстычны напрамак. У прома-роліках зняліся футбаліст Роберт Левандоўскі, спявачка Марыля Радовіч, галівудскі акцёр Джэсі Айзенберг, мадэль Аня Рубік і былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса.
Кампанію па прасоўванні падрыхтавала Польская турыстычная арганізацыя.
Мэта кампаніі — нагадаць свету ў тым ліку пра польскае паходжанне такіх вядомых людзей, як Мікалай Капернік і Фрыдэрык Шапэн, а таксама пра багатую гістарычную спадчыну краіны.
Кампанія пройдзе ў сацыяльных сетках у краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Першы рэкламны ролік прысвечаны Варшаве, у наступных раскажуць пра Гданьск і Кракаў.
Кошт кампаніі — 7 млн злотых (1 млн 621 тыс. еўра). Яе замовіла Міністэрства спорту і турызму Польшчы.
вс