Сумесная перадача Польскага радыё для Украіны і Украінскага радыё прагучыць напярэдадні Дня Незалежнасці Украіны (24 жніўня). Ужо ў суботу, 22 жніўня, а 14:30 у эфіры Польскага радыё для Украіны пачнецца другі радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі».
Яго тэмай стануць 35 гадоў незалежнасці Украіны і супольная польска-ўкраінская барацьба за свабоду. У 45-хвіліннай перадачы са студый у Варшаве і Кіеве вядучыя з Польскага радыё для Украіны і з Украінскага радыё паразмаўляюць з экспертамі: Юрыем Рэйтам, першым старшынёй Саюза ўкраінцаў у Польшчы, а таксама Анатолем Курносавым, выканаўчым дырэктарам арганізацыі «Кола еўрапейскага дыялогу».
Як гаворыцца ў афіцыйным анонсе, радыёмост грамадскіх вяшчальнікаў Польшчы і Украіны дапамагае знаходзіць шлях да дыялогу і лепшага ўзаемнага пазнання.
— У часы палітычнай напружанасці гэта асабліва важна. Калі палітыкі не спраўляюцца, мы, журналісты, павінны ўмець будаваць масты перад тварам агульнага ворага, — падкрэслівае дырэктарка Польскага радыё для замежжа Наталля Брыжка-Запур (Natalia Bryżko-Zapór).
На радыёмост «Украіна — Польшча. Дыялогі» нашы калегі запрашаюць у суботу, 22 жніўня, а 14:30 у эфіры Польскага радыё для Украіны. Відэазапіс размовы будзе даступны на YouTube-канале Польскага радыё для Украіны.
IAR/нг