Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія пажарныя былі задзейнічаныя пры 7 тыс. 554 выездах для прадухілення наступстваў ліўняў

22.08.2026 20:27
У горадзе Інаўроцлаў на адзін квадратны метр выпала 75 літраў ападкаў.
    .  , - .
Пасля ліўня і моцнага ветру. Горад Аўгустаў, паўночна-ўсходняя Польшча. PAP/Michał Zieliński

Супрацоўнікі Пажарнай службы Польшчы былі задзейнічаныя пры 7 тыс. 554 выездах для прадухілення наступстваў ліўняў і навальніц на тэрыторыі краіны. Найбольшую шкоду непагадзь нанесла ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве. У асноўныя пажарныя выязджалі на распілоўку дрэваў, якія ўпалі на дарогі, а таксама на выпампоўванне вады з вуліц і дамоў.

У выніку стыхіі без электрычнасці застаецца каля 90 тыс. аб’ектаў, перш за ўсё ў цэнтральнай і ўсходняй Польшчы.

Інтэнсіўныя дажджы ішлі ў Польшчы ноччу і раніцай 22 жніўня. Для прыкладу, у горадзе Інаўроцлаў, якія размешчаны ў паўночнай частцы краіны, на адзін квадратны метр выпала 75 літраў ападкаў.

вс